
6 красавіка 2019 года ў Мінску ў рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй» пройдзе майстар-клас па стварэнні камізэлек для неданошаных дзяцей, якія знаходзяцца на этапах выходжвання ў радзільных дамах Беларусі.
У нашым утульным офісе і пад кіраўніцтвам майстрых-каардынатараў кожны жадаючы звяжа «Вожыкаву камізэльку».
Для таго, каб прыняць удзел у майстар-класе, трэба набыць наступныя матэрыялы:
- Пража: 100% воўна. Напрыклад, авечая, вярблюджая, альпака (250 м/100 г).
Пража не павінна ліняць (пры мыцці фарба не павінна паўзці).
Катэгарычна ЗАБАРАНЯЕЦЦА выкарыстоўваць махер, ангору ды іншыя гатункі воўны, якія моцна пушацца.
- пруткі № 3,5
- маркеры (альбо сапчэпкі)
Каб запісацца на майстар-клас, дашліце запыт на viber: +375291605202
Дата і месца правядзення: 6 красавіка 2019 года, г. Мінск, вул. Старажоўская, 8. 11.00 - 15.00
Разам дзеля неданошаных дзяцей Беларусі!