«Дакранайся цеплынёй» – кампанія па павышэнні ўзроўню ведаў грамадства аб праблеме заўчасных родаў, мэта якой – пошук партнёраў для паляпшэння ўмоў па догляду і рэабілітацыі неданошаных дзяцей.
Мы, бацькі неданошаных дзяцей, якія прайшлі самы цяжкі перыяд свайго жыцця, калі нашы дзеці змагаліся за сваё жыццё ў рэанімацыі, як ніхто шануем падтрымку неабыякавых людзей, якія падзяюць з намі нашы турботы, думкамі і малымі справамі падтрымліваюць нас і нашых дзяцей.
У рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй» мы прапануем усім ахвотным:
-звязаць шкарпэткі і шапачкі, камізэлькі і пледзiкi для неданошаных дзяцей, якія знаходзяцца на этапах рэанімацыі і выходжвання;
- пашыць чахлы, матрацікі для кювеза, неабходныя для стварэння камфортных светлавых і пазіцыйных умоваў, набліжаных да ўлоння маці;
- звязаць «сонейкі» – самыя першыя цацкі неданошаных дзяцей;
- ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных і швейных вырабаў для неданошаных нованароджаных дзяцей.
Патрабаванні да матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры вязанні рэчаў для неданошаных дзяцей:
100% авечая, сабачая, вярблюджая поўсць або поўсць альпака.
Для швейных вырабаў – 100% бавоўна.
Кожны чалавек, які далучыцца да праекту, зробiць свой маленькі, але важны ўнёсак у справу прыцягнення ўвагі да праблемы заўчасных родаў і падтрымае неданошаных дзяцей і іх сем'і!
, ,
Дзякуй за тое, што вы з намі!
Метадычныя матэрыялы:
Патрабаванні да матэрыялаў для вязання рэчаў для неданошаных дзяцей
Памерная сетка рэчаў для неданошаных дзяцей
Тэрапеўтычная лялька "Сонейка"
Тэрапеўтычная лялька "Морквачка"
Мерапрыемствы ў рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй»:
З 18 на 19 мая - Ноч вязання ў Мінску
20 красавіка - майстар-клас па стварэнні шкарпэтак для неданошаных дзяцей у Гродна
16 сакавіка - майстар-клас па стварэнні шкарпэтак для неданошаных дзяцей у Мінску
2 лютага 2019 года - майстар-клас па стварэннi цацак для неданошаных дзяцей у Мінску
Каардынатар праграмы - Анжэла Чувыкіна +375-29-669-76-09