
У ноч з 18 на 19 мая 2020 года ў рамках праграммы «Дакранайся цеплынёй», другі год запар, адначасова з Ноччу музеяў мы ладзім нашу НОЧ ВЯЗАННЯ!
У мінулы год мы сустракаліся ў нашым ўтульным офісе, а сёлета, па зразумелых прычынах, мы прапануем усім ахвотным далучыцца да нашай акцыі, не кідаючы сваёй не меней утульнай канапы, каб павязаць разам шкарпэтачкі, камізэлькі, капялюшыкі і першыя цацкі для неданошаных дзетак!
Вязанне - гэта, акрамя ўсяго іншага - шыкоўная арт-тэрапеўтычная практыка. Не сумняемся, вязанне палепшыць наш вольны час падчас самаізаляцыі;)
Дасылайце нам фота падчас вязання на вайбер РГА «Рана» 375-29-121-00-80 ці адзначайце @rano_by у інстаграм пад хэштэгам #ночвязання
Вяжам і падтрымліваем неданошаных дзяцей разам!