19 сакавіка 2022 года - Фэст «Розныя разам». Запрашаем сем'і!

Рус  |  Eng
События 19 сакавіка 2022 года - Фэст «Розныя разам». Запрашаем сем'і!

rr_1

19 сакавіка ў Беларусі адбудзецца фэст «Розныя разам»

Фэст уяўляе сабой серыю мерапрыемстваў, прысвечаных правам дзяцей з інваліднасцю. Усе актыўнасці пройдуць у розных кутках нашай краіны – у Валожынскім раёне (Мінская вобласць), Гомелі і ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці.

У Фэсце прымуць удзел дзеці з інваліднасцю, неданошаныя дзеці, іх сем'і і сябры, а таксама дзеці, якія жывуць у дзіцячых інтэрнатных установах, супрацоўнікі дзяржаўных сацыяльных устаноў, прадстаўнікі органаў улады і іншыя госці.

Мэты: прыцягнуць увагу да праблем асаблівых дзяцей у Беларусі, павышэнне дасведчанасці грамадства аб праблемах аб патрэбах сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.

Сярод мерапрыемстваў Фэста будуць забаўляльная праграма, майстар-класы, пачастункі. Акрамя таго, бацькі цяжкахворых дзяцей змогуць атрымаць прафесійныя кансультацыі юрыста, а таксама праверыць свае веды ў сферы абароны правоў дзяцей з інваліднасцю.

«Фэст «Розныя разам» – прыклад таго, як павінны быць арганізаваныя любыя дзіцячыя мерапрыемствы, незалежна ад таго, якія дзеці прымаюць у іх удзел, – гаворыць кіраўнік праекта па абароне правоў цяжкахворых дзяцей Беларускага дзіцячага хоспіса Марыя Барынава. – Даступнае асяроддзе, інклюзіўны падыход, магчымасці ўсіх дзяцей (з асаблівасцямі і без) – гэта аснова асноў. Бо ўсе дзеці, незалежна ад таго, здаровае дзіця ці не,  гэта проста дзеці, якія хочуць весяліцца, радавацца, гуляць. І кожнае дзіця мае на гэта права. Розныя сапраўды павінны быць разам! Падчас нашых мерапрыемстваў мы будзем гаварыць аб ролі хворых дзяцей у грамадстве, сацыяльнай інклюзіі і інтэграцыі, правах дзяцей з інваліднасцю бавіць вольны час і адпачываць нароўні з іншымі».

Праграма мерапрыемства ў Мінскай вобласці:

Месца правядзення: сядзіба-экамузей «Свет пчол» (Мінская вобласць, Валожынскі раён, в. Барок, 2).

Час правядзення: 12.00-15.00. (Трансфер удзельнікаў ад м. Каменная горка забяспечваецца арганізатарамі)

У праграме: музычная праграма «Гуканне вясны», майстар-класы па роспісе гліны, экскурсійная праграма, абрад спальвання пудзіла і завязвання стужачак на дрэве, смачныя пачастункі. Будзе арганізавана тэматычная фотазона.

Мерапрыемства пройдзе на тэрыторыі, адаптаванай для людзей з інваліднасцю. Сядзіба-экамузей «Свет пчол» удзельнічала ў праекце ЕС/ПРААН па стварэнні інклюзіўнай інфраструктуры на турыстычных аб'ектах «Валожын без бар'ераў».

Валожынскі раён стаў першым у Беларусі раёнам, які паставіў перад сабой мэту стаць даступным для ўсіх катэгорый турыстаў, уключаючы і тых, у каго ёсць асаблівыя патрэбы. Дзякуючы праекту людзі з праблемамі зроку, слыху, апорна-рухальнага апарата, ментальнымі асаблівасцямі могуць адпачываць і адчуваць сябе камфортна падчас падарожжа па Валожынскім раёне. А жыхары і госці раёна зараз лепш разумеюць, што такое інклюзія і чаму трэба ўключаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў актыўнае грамадскае жыццё.

Запрашаем сем'і з неданошанымі дзецьмі (5-12 гадоў) з асаблівасцямі развіцця прыняць ўдзел у Фэсце!

Колькасць удзельнікаў абмежавана!

Запыт на ўдзел ў мерапрыемстве дасылайце на viber +375-29-127-77-56

Прыярытэт для запісу - сябры РГА «Рана», у сем'ях якіх растуць неданошаныя дзеці з інваліднасцю.

Программа фэста на сайт.jpg

Гомель

Месца правядзення: гандлёвы цэнтр «Крышталь» (Гомель, вул.Ільіча, 333).

Час правядзення: 12.00-17.00.

Колькасць удзельнікаў: 20 дзяцей з інтэрнатаў і іх суправаджаючыя, а таксама ўсе наведвальнікі цэнтра.

У холе гандлёвага цэнтра на спецыяльна абсталяванай пляцоўцы пройдуць майстар-класы, якія правядуць выхаванцы Гомельскага дома-інтэрната з дапамогай супрацоўнікаў і валанцёраў для наведвальнікаў ГЦ. У гэты час на пляцоўцы будуць арганізаваны актывацыі, прымаючы ўдзел у якіх людзі змогуць даведацца больш аб правах дзяцей з інваліднасцю і аб тым, як кожны можа дапамагчы ў вырашэнні праблем дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці, у тым ліку тых, хто жыве ў дамах-інтэрнатах.

Арганізатары Фэста: Беларускі дзіцячы хоспіс, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана», Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд».

Інфармацыйны партнёр: сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Ёсць справа».

Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Фінансавую падтрымку Фэсту аказвае Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі. Чакаецца, што галоўны партнёр праекта, дабрачынная арганізацыя «HealthProm» (Вялікабрытанія), таксама падтрымае наш Фэст у Лондане. А тут, у Беларусі, мерапрыемствы наведаюць прадстаўнікі ЕС і Пасольства Вялікабрытаніі.

HP_logo_2