
19 сакавіка ў Беларусі адбыўся фэст «Розныя разам».
У цёплы сакавіцкі дзень, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці на сядзібе "Свет пчол" сабраліся сем'і, у якіх растуць дзеці з інваліднасцю, неданошаныя дзеці, іх сем'і і сябры.
Гасцей чакала цікавая праграма: усе жадаючыя маглі размаляваць гліняную пчолку і забраць яе сабе дадому на памяць, вясёлая праграма «Гуканне вясны» з песнямі карагодамі, экскурсія па сядзібе, пасля якой гаспадар сядзібы Васіль Фралоў, расказаў усё пра мёд і пчол, зладзіўшы для малых і дарослых гасцей Фэста сапраўдную пчаліную школу.
Спадабалася гасцям і выступленне народнага фальклорнага калектыва “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Асабліва ўразіла нашых маленькіх гасцей самім зладзіць сапраўдны ансамбль з традыцыйных беларускіх музычных інструментаў і разам з музыкамі парадаваць сваім мастацтвам бацькоў у залі!
Акрамя таго, на мерапрыемстве бацькі цяжкахворых дзяцей змаглi атрымаць прафесійныя кансультацыі юрыста хоспiса Ірыны Гамавай, а таксама праверыць свае веды ў сферы абароны правоў дзяцей з інваліднасцю. У канцы мерапрыемства госці пачаставаліся гарбатай з блінамі з мясам, тварагом і мёдам. Для ўсіх удзельнікаў мы прыгатавалі цудоўныя падарункі: тэматычныя размалёўкі, налепкі, кружкі, сумкі, а таксама духмяную гарбату і мёд.
У складаныя часы мы разам, дзякуй усім за цудоўную атмасферу і добры настрой!
Справаздача з нашага Фэсту вачыма фатографа Артура Лебядзевіча:










Арганізатары Фэста: Беларускі дзіцячы хоспіс, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана», Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд».
Інфармацыйны партнёр: сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Ёсць справа».
Мерапрыемства было арганізавана ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Фінансавую падтрымку Фэсту аказвае Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі. Чакаецца, што галоўны партнёр праекта, дабрачынная арганізацыя «HealthProm» (Вялікабрытанія), таксама падтрымае наш Фэст у Лондане. А тут, у Беларусі, мерапрыемствы наведаюць прадстаўнікі ЕС і Пасольства Вялікабрытаніі.
