События
1 чэрвеня правядзем разам! Чакаем усіх ў нашым мінскім офісе

1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей!
Абарона дзяцей - галоўная справа дарослых, а усмешка дзіцяці - найлепшая асалода ў нашым жыцці!
Залежала б ад нас, 365 дзён у годзе быў бы дзень абароны дзяцей :)
Запрашаем бацькоў са сваімі маленькімі і дарослымі неданошанымі дзяцьмі у наш child-friendly офіс правесьці 1 чэрвеня разам! Разбавім працоўныя будні дзіцячымі ўсмешкамі :)
Для галоўных удзельнікаў сустрэчы - невялічкія падарункі, а для бацькоў - нашыя цёплыя размовы з кубачкамі гарбаты ці кавы!
Чакаем;)
Офіс РГА "Рана": г. Мінск, вул. Старажоўская, 8, уваход - карычневыя дзверы справа ад 10 пад'езда , 1.06.2022, 9.00 - 18.00