12 лістапада - майстар-клас у Мінску па стварэнні вязаных камплектаў для неданошаных дзяцей

Рус  |  Eng
События 12 лістапада - майстар-клас у Мінску па стварэнні вязаных камплектаў для неданошаных дзяцей

dakr_minsk_nov_22

12 лістапада 2022 года ў рамках сустрэч "Дакранайся цеплынёй" мы правялі для усіх ахвотных майстар-клас па вырабу вязаных камплекты для неданошаных дзяцей, якія зараз выходжваюцца ва ўстановах аховы здароўя нашай краіны.

Вядучая майстар-класа - Анжэла Чувыкіна, галоўная сярод нашых фей-вязальшчыц, якая можа з нуля навучыць вязаць любога:)

Мерапрыемства прайшло ў рамках інфармацыйнай кампаніі "Розныя разам", мэта якой - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем цяжкахворых дзяцей у Беларусі, уключаючы неданошаных дзяцей.

Будзем удзячныя, калі вы таксама пажадаеце ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных вырабаў і тэрапеўтычных лялек для неданошаных нованароджаных дзяцей.

Матэрыялы можна прынесці ў наш офіс (г. Мінск, вул. Старажоўская, 8, офіс РГА "Рана" (уваход са двара, справа ад 10 пад'езда). Загадзя ваш візіт, калі ласка, узгадніце па тэлефоне +375-29-121-00-80

Дзякуй за тое, што вы з намі!

*Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», рэалізуецца грамадскай дабрачыннай арганізацыяй "Беларускі дзіцячы хоспіс" (каардынатар праекта), дабрачыннай арганізацыяй «HealthProm» (Вялікабрытанія),  а таксама мясоцовымі партнёрамі - Магілёўскім абласным аддзяленнем РГА "Беларускі дзіцячы фонд" і РГА "Рана" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

HP_logo_2