
13 лістапада 2022 года ў рамках сустрэч "Дакранайся цеплынёй" мы правялі для ўсіх ахвотныхмайстар-клас па вырабу вязаных камплекты для неданошаных дзяцей у Віцебску.
Вядучая майстар-класа - Анжэла Чувыкіна, галоўная сярод нашых фей-вязальшчыц, якая можа з нуля навучыць вязаць любога:)
Мерапрыемства прайшло ў рамках інфармацыйнай кампаніі "Розныя разам", мэта якой - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем цяжкахворых дзяцей у Беларусі, уключаючы неданошаных дзяцей.
Будзем удзячныя, калі вы таксама пажадаеце ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных вырабаў і тэрапеўтычных лялек для неданошаных нованароджаных дзяцей. Матэрыялы можна перадаць спецыялісту па сацыяльным суправаджэнні Віцебскага рэгіёна Алене Казаковай viber +375-333-89-26-59
Дзякуй за тое, што вы з намі!
*Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», рэалізуецца грамадскай дабрачыннай арганізацыяй "Беларускі дзіцячы хоспіс" (каардынатар праекта), дабрачыннай арганізацыяй «HealthProm» (Вялікабрытанія), а таксама мясоцовымі партнёрамі - Магілёўскім абласным аддзяленнем РГА "Беларускі дзіцячы фонд" і РГА "Рана" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
