13 лістапада - майстар-клас па вязанні рэчаў для неданошаных дзяцей у Гродна

Рус  |  Eng
События 13 лістапада - майстар-клас па вязанні рэчаў для неданошаных дзяцей у Гродна

7_dakr_tepl

13 лістапада 2022 года ў рамках сустрэч "Дакранайся цеплынёй" мы запрашаем усіх ахвотных прыйсці на майстар-клас па вырабу вязаных камплекты для неданошаных дзяцей у Гродна.

Вядучая майстар-класа - Надзея Яфімава, адна з нашых фей-вязальшчыц, якая навучыць кожнага жадаючага вязаць рэчы для малых дзетак.

Мерапрыемства пройдзе ў рамках інфармацыйнай кампаніі "Розныя разам", мэта якой - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем цяжкахворых дзяцей у Беларусі, уключаючы неданошаных дзяцей.

Чакаем усіх на майстар класе! Удзел - бясплатны! Калі ласка, прынясіце на майстар-клас свае пруткі і ніткі для вязання.

Будзем удзячныя, калі вы таксама пажадаеце ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных вырабаў і тэрапеўтычных лялек для неданошаных нованароджаных дзяцей.

Дата мерапрыемства: 13 лістапада, 15.00

Месца правядзення: г. Гродна, Студыя "Хвіліна". вул. Дзяржынскага, 40, БЦ "Гарадзічанскі", 2 паверх, оф. 17а

Па пытаннях удзелу ў мастар-класе і запіс:  Вольга Дзікевіч - viber +375-29-884-40-22

Дзякуй за тое, што вы з намі!

*Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», рэалізуецца грамадскай дабрачыннай арганізацыяй "Беларускі дзіцячы хоспіс" (каардынатар праекта), дабрачыннай арганізацыяй «HealthProm» (Вялікабрытанія),  а таксама мясоцовымі партнёрамі - Магілёўскім абласным аддзяленнем РГА "Беларускі дзіцячы фонд" і РГА "Рана" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

HP_logo_2