
4 снежня 2022 года ў рамках сустрэч "Дакранайся цеплынёй" мы запрашаем усіх ахвотных прыйсці на майстар-клас па вырабу вязаных камплекты для неданошаных дзяцей у Гомелі.
Мерапрыемства пройдзе ў рамках інфармацыйнай кампаніі "Розныя разам", мэта якой - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем цяжкахворых дзяцей у Беларусі, уключаючы неданошаных дзяцей.
Чакаем усіх на майстар класе! Удзел - бясплатны! Калі ласка, прынясіце на майстар-клас свае пруткі і ніткі для вязання.
Будзем удзячныя, калі вы таксама пажадаеце ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных вырабаў і тэрапеўтычных лялек для неданошаных нованароджаных дзяцей.
Дата мерапрыемства: 4 снежня, 12.30
Месца правядзення: г. Гомель, вул. Гагарына, 36, пам. 10
Па пытаннях удзелу ў мастар-класе і запіс: Антаніна Замор - viber +375-44-583-24-23
Дзякуй за тое, што вы з намі!
*Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», рэалізуецца грамадскай дабрачыннай арганізацыяй "Беларускі дзіцячы хоспіс" (каардынатар праекта), дабрачыннай арганізацыяй «HealthProm» (Вялікабрытанія), а таксама мясоцовымі партнёрамі - Магілёўскім абласным аддзяленнем РГА "Беларускі дзіцячы фонд" і РГА "Рана" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
