11 лютага 2023 года ў Мінску ў рамках праграмы «Дакранайся цеплынёй» пройдзе майстар-клас па вязанні рэчаў для неданошаных дзяцей, якія знаходзяцца на этапах выходжвання ў радзільных дамах Беларусі.
У нашым утульным офісе і пад кіраўніцтвам Анжалікі Чувыкінай мы навучым усіх ахвотных стварыць шкарпэткі, камезэлькі, шапачкі для неданошаных дзяцей.
Чакаем усіх на майстар класе! Удзел - бясплатны! Калі ласка, прынясіце на майстар-клас свае пруткі і ніткі для вязання.
Будзем удзячныя, калі вы таксама пажадаеце ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных вырабаў і тэрапеўтычных лялек для неданошаных нованароджаных дзяцей.
Дата мерапрыемства: 11 лютага, 12.00
Месца правядзення: г. Мінск, Старажоўская, 8 (уваход справа ад 10 пад'езд - офіс РГА "Рана")
Па пытаннях удзелу ў мастар-класе і запіс: Аляксандра Бягун - viber +375-29-504-29-60
Разам дзеля неданошаных дзяцей Беларусі! Далучацеся!
