17 лютага 2023 года - сустрэча беларускіх НДА, якія працуюць на карысць людзей з інваліднасцю

Рус  |  Eng
События 17 лютага 2023 года - сустрэча беларускіх НДА, якія працуюць на карысць людзей з інваліднасцю

17 лютага 2023 года супрацоўнікі РГА «Рана», уключаныя ў праект* па суправаджэнні сем’яў з уразлівымі катэгорыямі неданошаных дзяцей, прынялі ўдзел у сустрэчы прадстаўнікоў НДА, што працуюць на карысць людзей з інваліднасцю. Сустрэча прайшла на базе Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады і стацыянарных устаноў Гомельшчыны. Гаварылі пра пашырэнне ўдзелу арганізацый і валанцёраў у жыцці жыхароў інтэрнатаў. А таксама паўдзельнічалі ў трэнінгу па фандрайзінгу, які правёў гуру па тэме фандрайзінгу у беларускіх НДА Максім Падбярозкін. Мы не ў першы раз сустракаемся з Максімам у рамках навучальных мерапрыемстваў і сустрэч, вельмі высока ставімся да яго кампетэнцый і практычнага досведу працы, дзякуем арганізатарам і ўдзельнікам за высокі узровень падрыхтоўкі мерапрыемства і ўздыманне актуальных пытанняў і правядзенне плённых дыскусій з удзельнікамі сустрэчы!
Асабістыя сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх НДА ў наш час - вельмі рэдкая і таму важная падзея!

Арганізатар сустрэчы -  Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва «Ёсць справа», якая з’яўляецца інфармацыйным партнёрам праекта па суправаджэнні.

podb_gom_feb_23

Максім Падбярозкін, выканаўчы дырэктар сеткі Глабальнай дамовы ААН у Беларусі на трэнінгу па фандрайзінгу ў рамках сустрэчы беларускіх НДА, якія працуюць на карысць людзей з інваліднасцю. Гомель, 17.02.2023 г.
(Фота Надзеі Зіміравай)

est_delo_feb_23_1

Удзельнікі сустрэчы беларускіх НДА, якія працуюць на карысць людзей з інваліднасцю. Гомель, 17.02.2023 г.
(Фота Веранікі Герасімавай) 

*Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», зарэгістраванага Міністэрствам эканомікі РБ 02.11.2020 г. № 2/20/001108. Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза Грамадскай дабрачыннай арганізацыяй “Беларускі дзіцячы хоспіс” пры падтрымцы дабрачыннай арганізацыі HealthProm (Вялікабрытанія) разам з мясцовымі партнёрамі –  Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем бацькоў неданошаных дзяцей “Рана” і Магілёўскім абласным аддзяленнем Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання  “Беларускі дзіцячы фонд”.

HP_logo_2