РГА "Рана" - 6 гадоў! Ура!

Рус  |  Eng
События РГА "Рана" - 6 гадоў! Ура!

6_rano

І зноў - з днём нараджэння нас!

6 гадоў таму ўтварылася наша грамадскае аб'яднанне, 6 насычаных, цікавых і прадуктыўных гадоў.

І сёння, бадай, галоўнае, - гэта тое, што мы ёсць. Мы працягваем - інфармаваць, падтрымліваць, суправаджаць, дзяліцца вопытам і нават планаваць і развівацца. Спадзявацца і верыць, што некалі нам абавязкова стане лячэй. 

У нас няма іншага выбару - мы патрэбны нашым дзецям. Якія кожны дзень нагадваюць нам пра цуды і немагчымае. Пра важнасць кожнага маленькага кроку, пра каштоўнасць кожнага імгнення, пра ўпартае жаданне жыць. Проста жыць.

Дзеля чаго і каго мы існуем? Што надае нам сілы ісці наперад нягледзячы ні на што? Паглядзіце вось гэта відэа.

Працягваем. Дзякуй усім, хто побач, і хто застаецца з намі.