2 чэрвеня 2023 года - свята ў падтрымку аб'яднання "Рана" у Мінску! Анонс

Рус  |  Eng
События 2 чэрвеня 2023 года - свята ў падтрымку аб'яднання "Рана" у Мінску! Анонс

афіша

12 мая 2023 года нашаму аб'яднанню споўнілася 6 гадоў!

Кожны год нашага існавання - гэта асаблівая гісторыя, са сваімі складанасцямі і дасягненнямі. Але самае галоўнае - мы працягваем нашу дзейнасць, мы спадзяемся на лепшае і мы вельмі шануем падтрымку адзін аднаго!

12 мая 2017 года РГА "Рана" было афіцыйна  зарэгістравана. За  гэтыя гады наша грамадскае аб'яднанне дапамагло ўжо некалькім тысячам сямей, у якіх нарадзіліся неданошаныя дзеці. 

За кожнай сям'ёй, якая звярнулася па нашу дапамогу, стаіць будучыня нашага грамадства - нашы дзеці, і мы не перастанем дапамагаць і радавацца кожным вялікім і маленькім іх дасягненням!

Па добрай традыцыі мы будзем вельмі шчаслівыя сустрэцца разам на дабрачыннай сустрэчы сяброў, каб падтрымаць наша любае аб’яднанне, пабачыць адзін аднаго, пазнаёміць нашых дзетак, і проста быць РАЗАМ!

Чакаем усіх: сяброў аб'яднання, медыцынскіх спецыялістаў, партнёраў і проста аднадумцаў, што падзяляюць нашы каштоўнасці,

2 чэрвеня (пятніца), 15.00-18.30 на пляцоўцы "Лучшая улица" (Мінск, пр-т Незалежнасці, 95, корпус 16).

Уваход вольны, дабрачынныя ахвяраванні вітаюцца:)

Да сустрэчы, сябры!:)