РГА "Рана" споўнілася 6 гадоў! Справаздача са свята ў Мінску

Рус  |  Eng
События РГА "Рана" споўнілася 6 гадоў! Справаздача са свята ў Мінску

0157

2 чэрвеня 2023 года мы святочна адзначылі дзень нараджэння нашага грамадскага аб'яднання. Нам споўнілася 6 гадоў! 

12 мая 2017 года РГА "Рана" было афіцыйна зарэгістравана. Традыцыйна ў гэты дзень мы збіраліся разам, каб па-сапраўднаму адсвяткаваць тое, што мы разам.

Гэты год адрозніваўся тым, што свята, па незалежных ад нас абставінах, мы перанеслі на 2 чэрвеня, але па "добрай" традыцыі, наш дзень адзначыўся "цікавым" надвор'ем. Усё, што звязана з нашай дзейнасцю, афарбавана рознакаляровымі эмоцыямі: побач радасць, трывога, шчасце, страх і надзея.  Таму нас не напужаць пераменным надвор'ем, мы прайшлі праз шмат выпрабаванняў і ведаем, што галоўнае - спадзявацца, чакаць і верыць.

Ва ўмовах амаль паўсядзенных выпрабаванняў мы вельмі шануем тых, кто праз гады пранёс дапамогу нашаму аб'яднанню. Дзякуй нашым сябрам і партнёрам, якія падзяляюць з намі веру ў чалавека, які прагне дапамагаць таму, хто мае патрэбу ў гэтым.

Дзякуй тым, хто побач!

І ў першую чаргу словы падзякі нашаму шматгадоваму партнёру - event-агенцтву @eventmakers.world, якое ладзіць амаль усе нашы буйныя мерапрыемствы, прыцягваючы шмат валанцёрскіх рэсурсаў! Ад шчырага сэрца вялікі дзякуй за тое, што працягваеце быць побач! Варвара Ткачова, даражэнькая, абдымаем і жадаем плённай працы і добрых людзей побач! 

Упершыню наша свята адбылося на добразычлівай пляцоўцы "Лучшая улица" @luchstreet. Нашы словы падзякі кіраўніцтву пляцоўкі "Лучшая улица" за тое, што наша свята было арганізавана на гэтай яскравай і ўтульнай прасторы на ільготных умовах! Вялікі дзякуй ЗАА «Дабраном» за тое, што ўжо не першы раз падтрымлівае правядзенне нашага святочнага мерапрыемства!

Вядоўца нашага мерапрыемства - другі раз запар, і не апошні, спадзяемся, -  Павел Радкевіч - сапраўды запомніць гэты дзень, бо менавіта ў гэты дзень, 2 чэрвеня сам стаў бацькам маленькай прыгажуні з цудоўным імем Міра! Павел, віншуем, жадаем бацькоўскага цярпення і хай шанцуе па жыцці і Міры і яе бацькам!:)

І, канечне, наша святочная праграма напоўніцу задаволіла патрэбы ўсіх нашых дзетак, якія не пабаяліся змены надвор'я і наведалі наша свята!

Напачатку ўсе ахвотныя падкрэслілі прыгажосць сваіх тварыкаў аквагрымам ад @irachechet, потым размялі костачкі на гіганцкіх LEGO і мяккіх галаваломках, якія дабрачынна нам прадставілі сябры з @funnysport.by. Апасля мы крочылі на майстар-класы па роспісе магнітаў і стварэнні бірулек з пяском, якія падрыхтавалі спецыяльна для нас сябры з @activeteam_by Больш дарослыя дзеці і іх бацькі бавіліся драўлянымі гульнямі @woodtower.by

Амаль усё свята @animatory_minsk правялі разам з нашымі гасцямі, дзеткамі і іх бацькамі! Вялікі дзякуй за супольныя гульні і танцы! Хто не сугрэўся на танцавальный частцы - мы не вінаватыя;)

Сябры з @viventshow падаравалі нам сапраўдную прыгажосць і талент - музычныя і танцавальныя нумары з удзелам прафесійных выканаўцаў, а @fireshow.by забяспечылі нашу гульнёвую зону мыльнымі бурбалкамі, якія для малых - самы лепшы атракцыён:)

Арыгінальнай і па-сапраўднаму творчай часткай святочнай праграмы стаўся майстар-клас @pavel.khadarovich па жывапісе ад @kvadart.by, цягам якога кожны ўдзельнік нашага дня нараджэння змог дадаць частку свайго майстэрства і творчасці ў стварэнне карціны з папугаямі і нашым лагатыпам. Цяпер гэты калектыўны твор будзе ўпрыгожваць наш мінскі офіс, чакаем у госці паглядзець на птушак:)

Штогод нам дапамагаюць з друкам святочных сцяжкоў і флаераў тыпаграфія Ricco Graphic, з канцтаварамі для творчых майстар-класаў для нашых дзетак - сетка дзіцячых крамаў "Буслік", а з тэхнічнай падтрымкай - хлапчукі з @gsound.by - шчыры дзякуй, сябры!

Таксама дзякуем адной з сябраў нашага аб'яднання, Алене Заблодскай за дызайн афішы нашай сустрэчы! Жырафа ў акулярах - назаўсёды ў нашых сэрцах напамін пра наш шосты дзень народзінаў:)

Сардэчна дзякуем Дар'і Вавілавай, якая з намі з моманту нашага стварэння, 6 год стварае атмасферныя кавалачкі прыгажосці на нашых святах! Самыя лепшыя нашы фотакарткі на фотазонах, якія рупліва аздабляе Дар'я! Паглядзіце, як два файныя хлопцы - Ілля Садоўскі і Аляксей Рыбалка назаўжды захавалі для нас шыкоўныя фатаграфіі пра наша свята 6-га дня народзінаў РГА "Рана"!

Дзякуй усім і кожнаму, хто быў у гэты дзень з намі, хто прагне быць часткай нашай вялікай справы! Абдымаем!

Мы тутака;)

 

афіша

002

007

0130

012

019

063

027

054

0002

0030

0059

0063

0086

0110

 0145

0001

056

0005

0020

0036

0045

0065

0070

0090

0102

0118

0125

0142

0157