Шчодры лістапад: Яндэкс Go падводзіць вынікі месячнай акцыі ў падтрымку дабрачынных арганізацый у Беларусі, у тым ліку і нашай РГА "Рана"!
Цягам лістапада Яндэкс Go праводзіў акцыю дапамогі беларускім дабрачынным арганізацыям. Прыняць удзел у акцыі змог любы карыстальнік дадатку Яндекс Go.
Вынікі акцыі былі падведзены 28 лістапада, у «Шчодры аўторак». У гэты дзень людзі ва ўсіх краінах свету расказваюць, як і каму дапамагаюць, а некамерцыйныя арганізацыі і бізнес аб'ядноўваюцца для правядзення дабрачынных мерапрыемстваў.
За кожныя 10 км паездак карыстальнікаў па пятніцах у лістападзе сэрвіс за свой кошт налічваў на карысць дабрачынных арганізацый у Беларусі па 3 капейкі. Яндэкс Go павялічыў атрыманую за чатыры дні акцыі суму - усяго дабрачынным арганізацыям будзе пералічана 30 тысяч беларускіх рублёў.
Гэтыя сродкі будуць пералічаны на дапамогу партнёрам праграмы: "Беларускі дзіцячы хоспіс", "Рана", "Звязаныя дабром з Вікторыяй", "Сямейны інклюзіў-тэатр".
Нагадваем, што сэрвіс Яндэкс Go дапамагае арганізаваць бясплатныя паездкі для падапечных некалькіх дабрачынных арганізацый у Беларусі. А карыстальнікі з асаблівасцямі здароўя могуць пазначыць у Яндэкс Go опцыі, якія з'яўляюцца важнымі для замовы паездкі ў таксі. Яны сабраны на асобным экране спецыяльных магчымасцей. З сакавіка 2023 года больш за 16 000 паездак былі паспяхова здзейснены са спецыяльнымі опцыямі.
«Такія акцыі, як "Шчодры лістапад", дапамагаюць прыцягнуць увагу да праблем і запатрабаванняў падапечных фондаў, а таксама ўключыць больш людзей у дабрачынную дзейнасць. Сродкі, атрыманыя ў межах акцыі, будуць накіраваныя на розныя актыўнасці РГА "Рана", у тым ліку, на арганізацыю навучальных трэнінгаў для бацькоў неданошаных дзяцей», — пракаментавала Вольга Скарбенка, старшыня нашай грамадскай арганізацыі.
Нагадваем таксама, што члены РГА "Рана" могуць далучыцца да сацыяльнай праграмы Яндекс Go, каб замаўляць бясплатныя паездкі праз дадатак Яндекс Go, для гэтага трэба запоўніць рэгістрацыйную форму.
Шчыры дзякуй сэрвісу Яндекс Go за давер і падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!