«Таемны Зюзя прыходзiць Рана» - 2023!

Рус  |  Eng
События «Таемны Зюзя прыходзiць Рана» - 2023!
zuzya_2023
Акцыя «Таемны Зюзя прыходзiць Рана» 2023!
 
Для цудаў ніколі не рана! І як добра ўжо цяпер пагрузіцца ў радасную атмасферу свята і сурпрызаў! Мы зноўку запускаем навагоднюю акцыю для нашых сем'яў - «Таемны Зюзя прыходзіць Рана»!
 
Падрабязныя умовы ўдзелу:
 
1. Дасканала запоўніць рэгістрацыйную форму да 5 снежня 2023 года
 
2. Да 10 снежня 2023 года - мы дасылаем на вашу электронную пошту адрасата для вашага падарунка
 
3. Вы рыхтуеце падарунак для атрыманага адрасата. Пажаданы агульны кошт падарунка (-аў) - 35 бел. рублёў
 
4. Да 20 снежня 2023 года (!!!) дасылаеце падарунак праз Белпошту
 
5. Абавязкова (!!!) фатаграфуеце квітанцыю аб перасылцы падарунка і дасылаеце на адрас электроннай пошты -  taemnyzuza@gmail.com
 
6. Калі засталіся пытанні, іх можна задаць каардынатару акцыі  Марыі праз viber +375-29-858-34-68
 
7. Чакаеце цудаў у сваёй паштовай скрыні:)
 
 
Цуды там, дзе іх чакаюць!