#ШчодрыАўторак - гэта штогадовы дзень дабрачыннасці. У гэты дзень мільёны людзей па ўсім свеце расказваюць, як і каму яны дапамагаюць.
Мэта акцыі - папулярызацыя дабрачыннасці праз аб'яднанне НКА, бізнесу, дзяржаўных устаноў, ініцыятыўных груп і прыватных асоб.
Фарматы і мэты ўдзелу могуць быць самымі рознымі: валанцёрскай ці фандрайзінгавай акцыяй, анлайн-канцэртам, ахвяраваннем, лекцыяй ці проста пастом у сацыяльных сетках на тэму дабрачыннасці з хэштэгам #ШчодрыАўторак.
#ШчодрыАўторак натхняе мільёны людзей па ўсім свеце расказваць пра праблемы, якія іх хвалююць, і расказваць пра дабро, якое яны здзяйсняюць.
Вы таксама можаце зрабіць свой унёсак ў пашырэнне дабрачыннай свядомасці. Падрымаць наша аб'яднанне можна па спасылцы. І абавязкова расказвайце пра свае добрыя справы - дабрачыццасць павінна быць бачнай! Далучайцеся!