18 лютага 2024 года - майстар-клас па вырабу вязаных камплектаў для неданошаных дзяцей у Мінску.

Рус  |  Eng
События 18 лютага 2024 года - майстар-клас па вырабу вязаных камплектаў для неданошаных дзяцей у Мінску.

dakran_18_02_23

18 лютага 2024 года ў рамках праграмы "Дакранайся цеплынёй" у Мінску адбыўся майстар-клас па вырабу вязаных камплектаў для неданошаных дзяцей.

Вядучая майстар-класа Анжэла Чувыкіна, майстрыца на ўсе рукі, каардынатар праграмы "Дакранайся цеплынёй", навучыла усіх гасцей нашага ўтульнага офіса вязаць шкарпэткі і шапачкі для самых маленькіх жыхароў нашай краіны, якім патрэбна наша цяпло і самыя лепшыя ўмовы, каб хутка трапіць у бацькоўскія рукі!

Мы дзякуем усм удзельнікам за жаданне памнажаць дабро і цеплыню! 

Кожны чалавек, які далучаецца да праекту, робiць свой маленькі, але важны ўнёсак у справу прыцягнення ўвагі да праблемы заўчасных родаў і падтрымае неданошаных дзяцей і іх сем'і!

Будзем удзячныя, калі вы таксама пажадаеце ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных вырабаў і тэрапеўтычных лялек для неданошаных нованароджаных дзяцей, альбо вы можаце дапамагчы, калі падтрымаеце сваімі ахвяраванням іншыя праекты нашага аб'яднання.

Дзякуй за тое, што вы з намі!