
РГА "Рана, сумесна з партнёрамі праекта*, аб'яўляе старт нашых самых цёплых сустрэч "Дакранайся цеплынёй". Мы запрашаем усіх ахвотных самастойна падрыхтаваць, ці стварыць на нашых майстар-классах тэрапеўтычныя лялькі, а таксама вязаныя камплекты для неданошаных дзяцей, якія зараз выходжваюцца ва ўстановах аховы здароўя нашай краіны.
Майстар-классы пройдуць у рамках інфармацыйнай кампаніі "Розныя разам", мэта якой - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем цяжкахворых дзяцей у Беларусі, уключаючы неданошаных дзяцей.
Мы запрашаем звяртацца да спецыялістаў па сацыяльнаму суправаджэнню вашага рэгіёна, каб дазнацца, дзе і калі можна наведаць майстар-класс у сваім рэгіёне! Створаныя на майстар-класах, ці тыя вырабы, якія вы зробіце самастойна, мы перададзім ва ўстановы аховы здароўя, дзе выходжваюцца неданошаныя дзеці Беларусі да Міжнароднага дня неданошаных дзецей 17 лістапада 2022 года.
Будзем удзячныя, калі вы пажадаеце ахвяраваць прадзіва і іншыя матэрыялы, неабходныя для стварэння вязаных вырабаў і тэрапеўтычных лялек для неданошаных нованароджаных дзяцей.
Кантакты для сувязі па ўдзелу ў акцыі:
Брэсцкі рэгіён - Вольга Міхалюк - viber +375-29-269-32-10
Віцебскі рэгіён - Алена Казакова - viber +375-33-389-26-59
Гомельскі рэгіён - Антаніна Замор - viber +375-44-583-24-23
Гродзенскі рэгіён - Вольга Дзікевіч - viber +375-298-84-40-22
Магілёўскі рэгіён - Вікторыя Баян - viber +375-333-15-36-26
Мінскі рэгіён - Аляксандра Бягун - viber +375-29-504-29-60
Дзякуй за тое, што вы з намі!
Запрашаем на майстар-клас у Мінску 12 лістапада
Запрашаем на майстар-клас у Віцебску 13 лістапада
Запрашаем на майстар-клас у Гродна 13 лістапада
*Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», рэалізуецца грамадскай дабрачыннай арганізацыяй "Беларускі дзіцячы хоспіс" (каардынатар праекта), дабрачыннай арганізацыяй «HealthProm» (Вялікабрытанія), а таксама мясоцовымі партнёрамі - Магілёўскім абласным аддзяленнем РГА "Беларускі дзіцячы фонд" і РГА "Рана" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
